25/09/2017

НОВАЕ ВІДЭА НА "ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ

 

"... Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага. Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй Дзікае Паляванне"

 

 

 


 


 

10/04/2017

 

 

 

 


 


 

21/12/2016

АЛЬБОМ "ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ" ВЫЙШАЎ!

 

Паварот Cонца да цяпла і вясны адзначыць важную веху і ў нашых справах - 21 снежня 2016 года выйшаў наш другі поўнафарматны альбом Дзікае Паляванне.

 

Запіс: Дзмітрый Аўчыннікаў, Дзмітрый Фамін;

Звядзенне і майстарынг: Аляксей Балотаў.

 

 

 

 


 


 

26/09/2016

НОВАЯ ПЕСНЯ

 

Прадстаўляем вашай увазе першую песню з надыходзячага альбома "Дзікае Паляванне" - ЛІТВА!

 

Песня створана паводле паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш, або Апошні наезд на Літве". Паэт напісаў яе ў 1834 годзе ў Парыжы, дзе ён знаходзіўся ў эміграцыі і вельмі тужыў па Радзіме... сучасная назва якой — Беларусь.

Гэта песня пра Беларусь.

 

Словы: Адам Міцкевіч у перакладах Пятро Бітэля і Язэпа Семяжона.

Музыка: Лютавер'е.

Запіс: Дзмітрый Аўчыннікаў.

Звядзенне і майстарынг: Аляксей Балотаў.

 

 

 


 


 

07/01/2016

АЛЬБОМ БЛІЗКА...

 

Альбом блізка...

Рыхтуецца да выхаду наш другі альбом "Дзікае Паляванне". Надыйшоў час расказаць пра яго. "Дзікае паляванне" - гэта 7 песень пра супрацьстаянне моцнага чалавечага духу сілам зла, чорным вершнікам , якія цягнуць за сабой душы слабых. Гэта шлях Праўды, якая прабіваецца праз дрымоту і асвятляе жыццё тым, хто меў сілы Яе прыняць. Гэта голас Сумлення, які вырываецца з маўклівай багны.

Гэты альбом мусіць быць сапраўднай падзеяй для беларускай метал-сцэны.

 

 


 


 

05/06/2015

ДАТА ВЫСТУПУ

 

Пасля непрацяглага перапынку гурт выступіць на Фестывалі сярэднявечнай музыкі і побыту ў г. Тракай, Літва 20-21 чэрвеня 2015 г.

 


 


 

01/05/2014

НОВЫ МЕРЧ

 

Даступны для замовы новы мерч гурта, наперадзе выява Пагоні, на спіне - лога гурта, колер маек белы. Ёсць памеры S, M, L, XL.

 


 


 

21/04/2014

ІНТЭРВ'Ю ПОЛЬСКАМУ ПАРТАЛУ PSYHOZINE.PL

 

Яшчэ адно інтэрв'ю , таксама на ангельскай мове.


 


 

13/03/2014

НОВАЕ ІНТЭРВ'Ю ГУРТА

 

Новае інтэрв'ю гурта Follia Primordiale Zine (на ангельскай мове).


 


 

29/04/2013

НОВЫ СІНГЛ АД ЛЮТАВЕР'Я

 

Неўзабаве пасля выхаду альбома Песні Налітых Хмараў мы вырашылі парадаваць Вас сінглам Lilije! Словы песні ўзяты з аднайменнай балады Адама Міцкевіча. Сама балада была заснавана на народнай песні, шырока вядомай у Польшчы.

Запіс: Аляксей Сяліцкі.

Звядзенне, масцерынг: Аляксей Балотаў.

 

 


 


 

04/04/2013

ХУТКА НОВЫ СІНГЛ!

 

Адзначым надыход вясны новым сінглам, які выйдзе ў хуткім часе! Песня пакладзена на вершы з аднайменнай балады Адама Міцкевіча Lilije і прагучыць на польскай мове. Калі вы яшчэ не знаёмы з творчасцю беларуска-польскага класіка сусветнай літаратуры, гэта добрая магчымасць адкрыць для сябе яго творы!


 


 

22/02/2013

НОВАЕ ІНТЭРВ'Ю ГУРТА

 

Новае інтэрв'ю бас-гітарыста гурта парталу HardWorld.org.


 


 

21/12/2012

АЛЬБОМ ПЕСНІ НАЛІТЫХ ХМАРАЎ ВЫЙШАЎ!

 

Сябры! Сёння, 21 снежня, выйшаў наш доўгачаканы альбом - Песні Налітых Хмараў. У дзень, калі Сонца звяртае свой твар да вясны, мы прапануем Вам дзевяць па-сапраўднаму цёплых, вясновых песень. У іх старадаўняя беларуская мелодыка ажывае ў аўтэнтычных інструментах, цяжкіх гітарных рыфах і прыгожых вакальных партыях. У запісу адной з песень прымала ўдзел вакалістка гурта UNIA Аляксандра Шайко.

Альбом "Песні Налітых Хмараў" выйшаў на лэйбле Sound Age Productions.