Мінскі гурт Лютавер'е ўтварыўся напрыканцы 2006 года. У 2007 годзе гурт запісвае EP пад назвай Рось, які пазней выйшаў на балгарскім лэйбле A.F.M. Production сумесна з Werewolf Promotion, у фармаце спліта з гуртом Яр.
У 2009 годзе распачынаецца праца над поўнафарматным альбомам, якая, па прычыне шматлікіх змен у складзе гурта, скончылася толькі у 2012. У снежні, у дзень зімовага Сонцаварота 2012 года, альбом Песні Налітых Хмараў выходзіць на маскоўскім лейбле Sound Age Productions.
Вясной 2013 гурт выпускае сінгл Lilije, заставаны на аднайменнай баладзе Адама Міцкевіча. З гэтага часу пачата праца над другім поўнафарматным альбомам, які плануецца выпусціць восенню-зімой 2016 года.